13.11.2025
З 17 па 23 лістапада ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі (г.Мінск, вул.Маркса, 10) адбудзецца першая ліга чэмпіянату Беларусі па шашках-64.
17 лістапада: 15.00-16.25 – рэгістрацыя, 16.30 – адкрыццё, 17.00 – першы тур.
Для папярэдняй рэгістрацыі неабходна не пазней за 12 лістапада адправіць на Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. заяўку, дзе пазначыць наступныя дадзеныя на кожнага спартсмена: прозвішча, імя, разрад (званне), горад, год нараджэння. Спартсмены, не заяўленыя ва ўстаноўленым парадку, да ўдзелу ў турніры не дапускаюцца.
Пры рэгістрацыі 17 лістапада ўсе ўдзельнікі абавязаны прадаставіць у галоўную судзейскую калегію сертыфікат аб праходжанні антыдопінгавага анлайн-курсу, размешчанага на сайце Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва www.nada.by. Пры адсутнасці сертыфіката спартсмен не будзе дапушчаны да ўдзелу ў спаборніцтвах.






