25.03.2026
З 30 сакавіка па 5 красавіка ў РЦАП па шахматах і шашках (г.Мінск, вул.К.Маркса, 10) адбудзецца першынство Беларусі па шашках-100 (моладзь 2000-2006 гг.н., юніёры, юніёркі 2007-2009 гг.н., юнакі, дзяўчаты 2010-2012 гг.н., 2013-2015 гг.н., 2016 г.н. і маладзей).
30 сакавіка: 14.00-15.00 – рэгістрацыя, 15.20 – адкрыццё, 16.00 – першы тур.
Папярэднія спісы ўдзельнікаў:
юніёркі 2007-2009 гг.н. і моладзь 2000-2006 гг.н.
юніёры 2007-2009 гг.н. і моладзь 2000-2006 гг.н.
Для папярэдняй рэгістрацыі неабходна не пазней за 25 сакавіка адправіць на Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. заяўку, дзе пазначыць наступныя дадзеныя на кожнага спартсмена: прозвішча, імя, разрад (званне), горад, узроставая група, год нараджэння. Спартсмены, не заяўленыя ва ўстаноўленым парадку, да ўдзелу ў турніры не дапускаюцца.
Першынство праводзіцца ў адпаведнасці з Палажэннем аб правядзенні рэспубліканскіх спартыўных спаборніцтваў па шашках на 2026 год.






