Анлайн-турнір Кубак Перамогі

9-10 траўня на платформе playok.com адбыўся міжнародны анлайн-турнір па шашках-64 Кубак Перамогі, прысвечаны 75-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Спаборніцтвы праводзіліся сярод мужчын, жанчын, юнакоў і дзяўчат да 9, 11, 14, 17 год і сабралі 540 спартсменаў з 24 краін Азіі, Амерыкі, Афрыкі і Еўропы.
На рахунку нашай моладзі 5 медалёў. Пераможцамі сталі Дар'я Нікіфарава (Д14, Мінск) і Аляксей Паўлючэнка (Ю9, Мінск), Марат Леў (Ю17, Слонім) і Юлія Швед (Д9, Мінск) - сярэбраныя прызёры, Ілля Астаф'еў (Ю17, Слонім) - бронзавы.
Сюжэт тэлекампаніі СТБ.
Поўныя вынікі на старонцы Міжнароднай федэрацыі шашак IDF