Молодежный чемпионат Европы по шашкам-64

29.04.2021

 Ch Euro SHashki 64 600

З 24 па 30 красавіка ў г.Кемер (Турцыя) праходзіу моладзевы чэмпіянат Еўропы па шашках-64. У праграме спаборніцтвы ў бліскавічнай, хуткай і класічнай праграмах.
У бліскавічнай праграме чэмпіёнамі сталі Ілля Астаф'еў і Дар'я Нарчук! Віталь Новікаў, Марыя Часнакова, Георгій Выдзерка, Іван Латушкін, Яўгенія Швед, Нэлі Куртава і Аляксандр Маркін - сярэбраныя прызёры!
У чэмпіянаце Еўропы па хуткай гульні перамаглі Марыя Часнакова, Георгій Выдзерка, Яўгенія Швед, Дар'я Нарчук і Аляксандр Маркін! На другім месцы Віталь Новікаў, Ілля Астаф'еў і Нэлі Куртава, на трэцім Юлія Швед! 

У класічнай праграме чэмпіёнамі сталі Марыя Часнакова, Георгій Выдзерка, Яўгенія Швед і Нэлі Куртава! Серабро выйгралі Віталь Новікаў, Ілля Астаф'еў, Дар'я Нарчук і Аляксандр Маркін, бронзу - Іван Латушкін і Юлія Швед!
Віншуем спартсменаў і іх трэнераў!

Афіцыйная старонка чэмпіянату. - https://idf64.org/ru/2021/european-youth-championship-and-world-cup-will-be-held-in-turkey/


Склад зборнай Беларусі далей.

Моладзь (юнакі): Віталь Новікаў (Мінск)
Юніёркі: Марыя Часнакова (Мінск)
Кадэты: Георгій Выдзерка (Гродна), Ілля Астаф'еў (Слонім)
Мінікадэты: Іван Латушкін (Пінск)
Мінікадэткі: Яўгенія Швед (Мінск)
Надзеі (дзяўчынкі): Дар'я Нарчук (Віцебск), Нэлі Куртава (Мінск)
Малодшыя надзеі (хлопчыкі): Аляксандр Маркін (Гродна)
Малодшыя надзеі (дзяўчынкі): Юлія Швед (Мінск)