Чемпионат Европы по шашкам-64

14-19.09.2021

 З 10 па 19 верасня ў Курэмаа (Эстонія) праходзіць чэмпіянат Еўропы па шашках-64. У праграме спаборніцтвы ў хуткай, бліскавічнай і класічнай праграмах.
11 верасня адбылася хуткая праграма. У жаночым турніры ўвесь п'едэстал занялі беларускі - Вера Хвашчынская, Яна Якубовіч і Паліна Петрусёва! Ігар Міхальчанка стаў трэцім сярод мужчын!
У бліскавічнай праграме, якая прайшла 12 верасня, залатыя медалі выйгралі Паліна Петрусёва і Ігар Міхальчанка! Вікторыя Нікалаева стала сярэбраным прызёрам, Андрэй Валюк - бронзавым!

18 верасня закончылася класічная праграма. Ізноў беларускі занялі ўвесь п'едэстал сярод жанчын - чэмпіёнкай Еўропы стала Яна Якубовіч, Вера Хвашчынская - другая, Эма Саўрас - трэцяя! У мужчынскім турніры перамог Ігар Міхальчанка! Віншуем!
Старонка чэмпіянату.

Склад зборнай Беларусі далей.
Жанчыны - мгр Вера Хвашчынская (Бабруйск), мгр Яна Якубовіч (Мінск), мф Эма Саўрас (Гродна), мф Вікторыя Нікалаева (Мінск), мм Паліна Петрусёва (Мінск).
Мужчыны - мгр Ігар Міхальчанка (Ваўкавыск), мгр Андрэй Валюк (Мінск).