Командный чемпионат Европы по шашкам-100

05.10.2021

 З 4 па 9 кастрычніка ў К'янчана-Тэрме (Італія) праходзіць камандны чэмпіянат Еўропы па шашках-100. У праграме спаборніцтвы ў класічнай, бліскавічнай і хуткай праграмах.
Класічная праграма.
У чэмпіянаце прымаюць удзел жаночая (Вольга Федаровіч, Вікторыя Нікалаева, Паліна Петрусёва) і мужчынская (Георгій Выдзерка, Аляксандр Булатаў, Аляксей Куніца) зборныя Беларусі.
У жаночым турніры 7 каманд згуляюць у адзін круг. Бягучыя вынікі.
У мужчынскім турніры 10 каманд падзелены на дзве групы. Па дзве лепшыя зборныя выйдуць у фінал А і разыграюць медалі. Каманда Беларусі трапіла ў групу А і на папярэднім этапе згуляе са зборнымі Расіі, Літвы, Італіі-2 і Італіі-3. Група Агрупа В.