17.06.2020
21 чэрвеня пачынаецца новы анлайн-турнір пад эгідай FMJD - Кубак нацый па шашках-100.
У спаборніцтвах сярод жанчын прымуць удзел 11 каманд, якія згуляюць па кругавой сістэме. Шэсць лепшых зборных трапяць у плэй-оф. У першым туры наша каманда згуляе з Нідэрландамі.
У мужчынскім турніры 26 зборных па швейцарскай сістэме ў сем тураў вызначаць 14 удзельнікаў плэй-оф. Каманда Беларусі пачынае гульнёй з Эстоніяй.
Рэгламент, склады каманд, расклад тураў:
жанчыны - https://results.fmjd.org/tournaments/2020/f_419/
мужчыны - https://results.fmjd.org/tournaments/2020/f_420/