23.06.2020
21 чэрвеня на платформе lidraughts.org пачаўся новы анлайн-турнір пад эгідай FMJD - Кубак нацый па шашках-100.
У спаборніцтвах сярод жанчын прымаюць удзел 11 каманд, якія гуляюць па кругавой сістэме. Шэсць лепшых зборных трапяць у плэй-оф. У першым туры каманда Беларусі перамагла Нідэрланды - 6-2. Другі тур наша зборная прапускае, а ў трэцім, які адбудзецца 28 чэрвеня, сустрэнецца з Украінай.
У мужчынскім турніры 29 зборных па швейцарскай сістэме ў сем тураў вызначаюць 14 удзельнікаў плэй-оф. На старце каманда Беларусі гуляла з Эстоніяй і атрымала ўпэўненую перамогу - 7-1. Другі тур адбудзецца 27 чэрвеня. Наша каманда сустрэнецца з Сенегалам.
Рэгламент, склады каманд, расклад тураў, вынікі, партыі:
жанчыны - https://results.fmjd.org/tournaments/2020/f_419/
мужчыны - https://results.fmjd.org/tournaments/2020/f_420/