Победа Анатолия Гантварга на турнире в Испании

06.06.2023

 Міжнародны гросмайстар, 4-разовы чэмпіён свету Анатоль Гантварг стаў пераможцам турніру па шашках-100 у іспанскім Салоу. Славуты беларускі спартсмен набраў 14 ачкоў з 18 магчымых і апярэдзіў экс-чэмпіёна свету Аляксандра Шварцмана (Ізраіль) і Хейна Мейера (Нідэрланды).
Міжнародны турнір у Салоу прайшоў 24-ы раз. У ім прынялі ўдзел 89 спартсменаў з 16 краін. Для Анатоля Гантварга, які восенню адзначыць 75-гадовы юбілей, гэтая перамога ў Іспаніі стала пятай. Раней ён выйграваў у 1998, 2000, 2001 і 2019 гадах.
Выніковая табліца.