Другі тур з-за няцотнай колькасці ўдзельнікаў жаночая зборная Беларусі прапускала, а ў трэцім згуляла ўнічыю 4-4 з Украінай.
Пасля 3 тураў наша каманда з 3 ачкамі займае 6 месца, але большасць сапернікаў згуляла па 3 гульні. У чацвёртым туры зборная Беларусі сустрэнецца з Латвіяй.
У спаборніцтвах сярод жанчын прымаюць удзел 11 каманд, якія гуляюць па кругавой сістэме. Шэсць лепшых зборных трапяць у плэй-оф.
Мужчынская каманда Беларусі ў другім туры ўпэўнена перамагла Сенегал 6-2, але ў трэцім прайграла Кот-д'Івуару 3-5. Пасля трох тураў на рахунку нашай каманды 4 ачкі і яна займае 5 месца. У наступным туры нашым сапернікам будзе зборная Ізраіля.
У мужчынскім турніры 29 зборных па швейцарскай сістэме ў сем тураў вызначаюць 14 удзельнікаў плэй-оф.
Чацвёрты і пяты туры адбудуцца ў наступныя выхадныя, 4 і 5 ліпеня.
Рэгламент, склады каманд, расклад тураў, вынікі, партыі:
жанчыны - https://results.fmjd.org/tournaments/2020/f_419/
мужчыны - https://results.fmjd.org/tournaments/2020/f_420/