Кубак нацый па шашках-100. 4 і 5 ліпеня прайшлі чацвёрты і пяты тур спаборніцтваў.

Кубак нацый па шашках-100. 4 і 5 ліпеня прайшлі чацвёрты і пяты тур спаборніцтваў.

Жаночая зборная Беларусі ў чацвёртым туры перамагла Латвію 6-2, але ў пятым саступіла камандзе Расіі 3-5. Наша каманда займае шосты радок турнірнай табліцы. У наступным туры яна згуляе з Ізраілем. У спаборніцтвах сярод жанчын прымаюць удзел 11 каманд, якія гуляюць па кругавой сістэме. Шэсць лепшых зборных трапяць у плэй-оф.
Мужчынская каманда Беларусі атрымала дзве перамогі з лікам 6-2 - над Ізраілем і Кубай - і паднялася ў тройку лідараў з 8 ачкамі. У шостым туры зборная Беларусі згуляе з камандай Расіі. У мужчынскім турніры 29 зборных па швейцарскай сістэме ў сем тураў вызначаюць 14 удзельнікаў плэй-оф.
Шосты і сёмы туры адбудуцца 11 і 12 ліпеня.
Рэгламент, склады каманд, расклад тураў, вынікі, партыі:
жанчыны - https://results.fmjd.org/tournaments/2020/f_419/
мужчыны - https://results.fmjd.org/tournaments/2020/f_420/