21 чэрвеня на платформе lidraughts.org пачаўся анлайн-турнір пад эгідай FMJD - Кубак нацый па шашках-100. 11 і 12 ліпеня прайшлі шосты і сёмы туры спаборніцтваў.
Жаночая зборная Беларусі ў шостым туры перамагла Ізраіль 6-2, але ў сёмым саступіла Манголіі 2-6 і з 7 ачкамі займае пяты радок турнірнай табліцы. У наступным туры яна згуляе з Кітаем. У спаборніцтвах сярод жанчын прымаюць удзел 11 каманд, якія гуляюць па кругавой сістэме. Шэсць лепшых зборных трапяць у плэй-оф.
Мужчынская каманда Беларусі ў шостым туры атрымала бліскучую перамогу з лікам 5-3 над лідарам, зборнай Расіі. На жаль, у апошнім туры папярэдняга этапу наша каманда прайграла зборнай Украіны 0-8 і заняла чацвёртае месца. У 1/8 фінала зборная Беларусі згуляе з камандай Гвінеі-Бісау. У мужчынскім турніры 29 зборных па швейцарскай сістэме ў сем тураў вызначылі 14 удзельнікаў плэй-оф.
Турнір працягнецца 18 ліпеня.
Рэгламент, склады каманд, расклад тураў, вынікі, партыі:
жанчыны - https://results.fmjd.org/tournaments/2020/f_419/
мужчыны - https://results.fmjd.org/tournaments/2020/f_420/