Молодежный чемпионат мира по шашкам-64

25.10.2023

 

Навіны : Моладзевы чэмпіянат свету
Написал marny в 2023/10/22 6:10:00 (167 прочтений)

З 20 па 29 кастрычніка ў Аланіі (Турцыя) праходзіць моладзевы чэмпіянат свету па шашках-64.
21 кастрычніка адбылася бліскавічная праграма. Чэмпіёнамі свету сталі Аляксандра Спірына і Арцём Ціханаў. Серабро на рахунку Веранікі Целяўной, бронза - Уладзіслава Валюка і Івана Невара.
У хуткай праграме, якая прайшла 22 кастрычніка, другое золата выйграла Аляксандра Спірына! Арцём Ціханаў, Вікторыя Нікалаева і Дар'я Нікіфарава сталі другімі, Паліна Петрусёва і Міхаіл Усціменка - трэцімі.
Віншуем спартсменаў і іх трэнераў!
З 23 па 28 кастрычніка праходзіць класічная праграма.
Старонка чэмпіянату.
Склад зборнай Беларусі далей.

Юніёры да 27 год: Віталь Новікаў, Уладзіслаў Валюк (абодва - Мінск)
Юніёркі да 27 год: Паліна Петрусёва, Аляксандра Спірына (абедзве - Мінск)
Юніёры да 20 год: Арцём Ціханаў (Ваўкавыск)
Юніёркі да 20 год: Анастасія Сакалова (Бабруйск), Марыя Часнакова, Вікторыя Нікалаева (абедзве - Мінск)
Кадэты: Яўген Жукоўскі, Іван Бародзіч (абодва - Мінск)
Кадэткі: Яўгенія Швед, Дар'я Нікіфарава (абедзве - Мінск), Інга Барашка (Гомель)
Мінікадэты: Павел Бокі (Мінск), Уладзімір Чайкоўскі (Гродна)
Мінікадэткі: Ганна Буйліна (Магілёў), Нэлі Куртава (Мінск), Кацярына Целяўная (Гродна)
Надзеі (юнакі): Аляксандр Маркін (Гродна), Фёдар Пушкін (Мінск), Мікіта Зелянкоўскі (Слонім)
Надзеі (дзяўчаты): Юлія Швед, Дар'я Волкава (абедзве - Мінск)
Малодшыя надзеі (хлопчыкі): Іван Невар (Орша), Міхаіл Усціменка (Рэчыца)
Малодшыя надзеі (дзяўчынкі): Вераніка Целяўная (Гродна), Ганна Забалотскіх, Вера Шуранава (абедзве - Мінск)