Кубак нацый па шашках-100

28.07.2020

 21 чэрвеня на платформе lidraughts.org пачаўся анлайн-турнір пад эгідай FMJD - Кубак нацый па шашках-100. 25 і 26 ліпеня прайшлі дзясяты і адзінаццаты туры ў жаночым турніры.
Жаночая зборная Беларусі з лікам 7-1 і 8-0 перамагла Эстонію і Бразілію адпаведна і з 15 ачкамі заняла трэцяе месца на папярэднім этапе. У 1/4 фінала наша каманда згуляе Латвіяй. У спаборніцтвах сярод жанчын прымаюць удзел 11 каманд, якія на папярэднім этапе згулялі па кругавой сістэме. Шэсць лепшых зборных трапілі ў плэй-оф.
Вынікі папярэдняга этапу - https://results.fmjd.org/tournaments/2020/f_419/
Мужчынская каманда Беларусі выбыла на стадыі 1/8 фінала, дзе прайграла камандзе Гвінеі-Бісау з лікам 3-5, 4-4. На папярэднім этапе 29 зборных па швейцарскай сістэме ў сем тураў вызначылі 14 удзельнікаў плэй-оф. Зборная Беларусі заняла чацвёртае месца.
Вынікі папярэдняга этапу - https://results.fmjd.org/tournaments/2020/f_420/
Плэй-оф - https://results.fmjd.org/tournaments/2020/f_492/