Жаночая зборная Беларусі выйшла ў паўфінал Кубка нацый

07.08.2020

21 чэрвеня на платформе lidraughts.org пачаўся анлайн-турнір пад эгідай FMJD - Кубак нацый па шашках-100.
Жаночая зборная Беларусі ў 1/4 фінала перамагла Латвію з лікам 4-4, 5-3. У паўфінале наша каманда 10 і 11 жніўня згуляе з Украінай.
У спаборніцтвах сярод жанчын прымаюць удзел 11 каманд, якія на папярэднім этапе згулялі па кругавой сістэме. Шэсць лепшых зборных трапілі ў плэй-оф. Наша каманда заняла трэцяе месца.
Плэй-оф - https://results.fmjd.org/tournaments/2020/f_518/